?

Log in

No account? Create an account
(no subject)
szukaj
Час ад часу я "распісваю ворд". Ёсць людзі, якія распісваюць ручкі, ёсць нават тыя, якія ўмудраюцца рабіць гэта на цэлыя кнігі, а я вось распісваю рэдактар мікрасофт. Падумалася, што некаторыя рэчы варта было б сюды закінуць, так сказаць, пакінуць на доўгую памяць. 

Read more...Collapse )

Tags:

(no subject)
szukaj
Залезла ў статыстыку.
Людзі, вы такія дзіўныя: чым менш я пішу (а я, лічы, зусім не пішу, бо дзённік закінула яшчэ ўвесну), тым больш наведвальнікаў.
З чаго раблю выснову: нам усім не хапае час ад часу адчування, што ўсё замірае вакол цябе. Называйе гэта, як вам будзе зручна.

(no subject)
szukaj
Паважаныя сябры і тыя, з кім так і не давялося засябравацца.
Дадзены дзённік спыняе сваё існаванне. Магчыма, часова. Але я застануся ў віртуальнай прасторы, каб чытаць фрэндстужку.
Не магу вылучыць пэўную прычыну гэтага акта самавыдалення. Пісаць для кагосьці аднаго - такога даўно няма, пісаць для ўсіх адразу - падманваць усіх адразу, пісаць для сябе - не ведаць, для каго пісаць. Усё, што я зараз жадаю, у мяне ёсць, таму ў мяне нічога няма. І г.д. і да т.п.
Карацей, здароўя вам і пішыце паболей.

(no subject)
я лётаю.
szukaj
Сябра падкінуў цікавую спасылачку на КРАКАТУК №056http://vvsiamashka.podfm.ru/krakatuk/292/
Наконт Вудстоку, дык наўрад, канешне, хаця я сябе звонку збоку не бачу
Наконт агеньчыкаў у вачах, то альбо я была чамучьці вельмі рада, альбо я была рада ўсяму, але ўжо па іншай прычыне
Наконт актыўнага віртуальнага жыцця - тут сумнеўна, як і з фотаздымкамі. Не адкрывала фоташоп больш за год. Здымкач бяру ў рукі раз на два тыдні - сямейнае фота. 
Сацыяльныя сеткі - зло: нават пра Чарлі даведаліся))) 
Паслухаць у падкасце можна Mea Culpa і Гадзіннік.

...І дзе я толькі ляпнула гэтую дурацкую фразу "Я занадта я, каб быць сабой"? Язык мой - вораг мой.

Чарлі
szukaj
 Нам тры месяцы. Амаль. Ну як нам - мне 23, а яму тры месяцы. Ведае стандартныя "сядзець", "да мяне", "фу", "ляжаць", "месца" і г.д. Два дні назад пайшлі гуляць. Тулімся да ног. На прагулцы нічога не пакідаем,чытаць далей плюс фотаCollapse )

(no subject)
szukaj
Ужо як амаль паўгады не стрыглася. Звычайна выкарыстоўваю паслугу "гарачыя нажніцы", але не ў кожнай цырульні яе знойдзеш. Таму калі ёсць час, то няма дзе, а калі ёсць, то няма часу...
Сёння ішла міма цырульні ў Бабруйску, ішла проста дадому, вярталася з крамы. І раптам спынілася. Падумала, што пара, што ёсць пятнаццаць вольных хвілін, і я проста абавязана заняцца сабой. Папрасілі свабоднага майстра абрэзаць пасечаныя кончыкі валосся. Твар дзяўчыны падаўся вельмі знаёмым, але імені на бэйджы прачытаць я не змагла. Дзяўчынка стрыгла мяне, акуратна брала валоссе, закалвала яго. Але рысы яе твару не давалі спакою: нешта няўмольна знаёмае было ў ім. І раптам я ўспомніла - гэта ж Вераніка! Усё раптам атрымала форму: вось Вераніка, якая ідзе са мной школу, вось Веранінка, якая заходзіць за мной, каб пагуляць у бадмінтон, а вось яна ж трымае мяне... за валоссе: мой нос разбіты, я ўпала на асфальт, з носа ліецца кроў, а яна трымае мне валоссе, нехта пабег па дапамогу... І вось яна зараз - не пазнае мяне, але трымае маё валоссе гэтаксама пяшчотна, як і тады, калі мне было ад сілы дзесяць. Не ведаю, як вас падвесці да таго галоўнага, аб чым хочацца сказаць... Мне падаецца, што ўсё ў гэтым свеце "завязана"  на валоссі: мы трымаемся за свае валасы як за карэнне, мы расцем з неба ў зямлю, з кожным годам губляем карэнне, аддаючыся зямлі ўсё болей і болей, і нават самыя блізкія людзі - тыя, хто расчэсвае нам валоссе ў дзяцінстве, хто трымае нам яго падчас наступстваў шалёных п'янак... Уся інфармацыя ў валоссі, але чаму так лёгка становіцца галаве пасля стрыжкі?
Пра гэта я думала, паглядаючы на сябе ў люстэрка: дзяўчына састрыгла многа, напэўна, пры іншых умовах я б засумавала па валоссі і прыгадала б, як доўга яго расціла і песціла. Але не ў гэты раз. Я заплаціла грошы і ўжо на выхадзе спытала дзяўчынку, ці памятае яна мяне. "Не,  - адказала яна. - Можа, вы блытаеце мяне з Веранікай - маёй сястрой? Нас часта блытаюць...".
Мо не трэба было стрыгчыся, я вось думаю...

Спадабалася
szukaj
Originally posted by molotchinka at Социальное арт-граффити от Шарика
На улицах Симферополя появились работы некоего художника подписывающегося ником Шарик. Радует, что это не просто хулиганские росписи на стенах граффити, а настоящие инсталляции с глубоким смыслом.

В работах автора можно проследить влияние знаменитого арт-террориста Бэнкси (Banksy), мы не знаем являлся ли Бэнкси идейным вдохновителем или нет, но сходство есть и отрицать этого нельзя. В социальных сетях и блогах Шарик уже успел обзавестись прозвищами: UA Banksy, крымский Бэнкси, единомышленник Бэнкси и т.п.

Предлагаем вашему вниманию подборку его работ.

Социальное арт-граффити от Шарика
Социальное арт-граффити от Шарика
Социальное арт-граффити от Шарика
Еще работы... )


пра святы
Я шукаю...
szukaj
Маё меркаванне можа не супадаць з вашым, але мне ўсё роўна...

Не памятаю, ці казала калі-небудзь, што не бачу сэнсу ў святах 14 лютага, 23 лютага, 8 сакавіка? Дзень м, дзень ж і дзень м+ж.
Думаю, трэба вызначыцца, што ж усе павальна сёння святкуюць. Афіцыйна свята называецца "Дзень абаронцы Айчыны і (для тых, хто ніколі да канца не дачытвае) УС РБ".  Як паказвае практыка, не заўсёды ваенныя з'яўляюцца абаронцамі Айчыны. Але калі ўспрымаць гэтую дату выключна як прафесійнае свята ваякаў, то...  Павіншую дзядзьку і дзеда, яны маюць да гэтага свята непасрэднае дачыненне.
Але ж Айчыну абараняюць не толькі ваенныя.  Прыдзірайцеся, што свята датычыць выключна ваеннай абароны, прыдзірайцеся і віншуйце са святам сямігадовага сына. А я ж думаю, што на сённяшні дзень Айчыну спрабуюць абараніць адвакаты і праваабаронцы (у т.л. жанчыны!), а таксама фігуранты крымінальнай справы - тым, што яны імі сталі. Жорстка, але толькі пасля такіх жорсткіх падзей людзі сталі задумвацца. Тыя, хто задумваецца, - таксама абаронцы ў пэўнай ступені.
У "Кароне" расхоплівалі дэзадаранты і цацачныя машынкі. А я стаяла ў чарзе і думала, на якую суму падымецца "Карона" за сярэдзіну лютага-пачатак сакавіка...

Тэрмінова! 21.02 - Збор грошай на кампенсацыю стратаў па крымінальных справах аб масавых беспарадках
szukaj
Originally posted by adelka at Тэрмінова! 21.02 - Збор грошай на кампенсацыю стратаў па крымінальных справах аб масавых беспарадках
На судзе па справе Парфянкова грамадзянскім істцом былі агучаны лічбы стратаў з-за так званага "пагрому" Дома Ўрада. Заамест раней шырока агучаных 30 мільёнаў, грамадзянскі іск прад'яўлены на 14 мільёнаў (і гэта па шкле і дзьвярах разам з нейкімі трубамі (нехта выламваў трубы?), якія, напэўна, заўгас вырашыў пачыніць пад шумок). Гэта ўся страта па ўсіх тых, хто вінаваціцца ўва ўдзеле ў масавых беспарадках!

На мінулым тыдні прадстаўнікі Галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня пры Адміністрацыі прэзідэнта, якое валодае Домам Ураду, у прысутнасьці журналістаў на пытаньне: Калі грамадянская ініцыятыва ўнясе гэтыя грошы ў пагашэньне ўсіх стратаў дзяржавы, ці адзавуць яны свой грамадзянскі іск у крымінальным працэсе супраць абвінавачаных, адказалі, што пры ўнясеньні кампенсацыі за страты - адзавуць.

Неабходна пагасіць гэтыя "страты" каб на працэсах адвакаты маглі таксама казаць, што абвінавачаныя страту пагасілі і гэта было дадатковым аргументам на карысьць таго, што абвінавачаньні мусяць быць зьнятыя. Неабходна зрабіць гэта вельмі тэрмінова - да аўторка, калі пачынаюцца суды над наступным абвінавачанымі (двума грамадзянамі Расеі, а потым хутка - над Сашай Атрошчанкавым), каб у судзе грамадзянскі іск ім не прад'яўлялі.

Мы маем амаль палову неабходнай сумы, таму зьвяртаемся да тых, хто салідарны з палітычнымі вязьнямі, іх сем'ямі і неабыякавы да таго, што адбываецца ў краіне:

ЗАЎТРА з 10 да 20 па адрасе Машэрава 8
ахвяраваць на кампенсацыю стратаў дзяржавы каб грамадзянскія іскі былі адазваныя/не пададзеныя.
Таксама па пытаньнях можна зьвязацца са мной + 375 29 395 73 99 Дар’я

можна пад'ехаць да мяне сеньня ўвечары, бо справа тэрміновая - у нас суткі да пачатку наступнага суда на збор і ўнясеньне грошай.

Пры ахвяраваньні Вы можаце пакінуць свае каардынаты – калі грошы не прыймуць або зьбярэцца болей за патрэбнае – мы вернем Вам іх, або па Вашым жаданьні накіруем на дадатковую дапамогу семьям зьняволеных.

Вялікая просьба паўдзельнічаць у гэтай тэрміновай і важнай справе, а таксама распаўсюдзіць інфармацыю. Дзякуй!


(no subject)
szukaj
Некалькі дзён назад спраўдзілася мая мара. У мяне з'явіўся сабака пароды бігль.пра першыя дні з сабакам + адно фотаCollapse )