Home

Advertisement

Dec. 8th, 2009

  • 1:38 AM
я лётаю.
<lj-cut text="50 аголеных фактаў пра мяне 1. Я саромеюся і пачынаю чырванець, калі на мяне доўга і пільна глядзяць 2. Я карыстаюся толькі пластыкавым посудам 3. Я выдатна гатую, калі ніхто не бачыць і калі не трэба гатаваць для кагосьці 4. У мяне алергія на некаторыя віды палявых культур 5. Я не люблю стужкі жахаў 6. Я люблю манаполію і гульню,дзе трэба адну руку ставіць на чырвоны, нагу на жоўты і г.д. 7. Я часта адчуваю сябе падвоена : адзінока і горда 8. Я дагэтуль не магу запомніць, як адначасова выдзяляць некалькі аб'ектаў у спісе Тотала 9. Калі я нярвуюся, то нешта мну, пасміхаюся або кусаю вусны 10. У мяне без прычыны вельмі моцна дрыжаць рукі 11. У дзяцінстве мяне збівала машына, у мяне скрыўлена перагародка носа: няўдала пайграла ў бадмінтон; у мяне нелады з сэрцам і мазгамі 12. Больш за год я перапісваюся з цікавым чалавекам праз Я тут ад тут.бай 13. У дзяцінстве я была рудая 14. Я чытаю сайты навінаў кожны дзень, але ніколі нікому (калі мне распавядаюць аб іх) не кажу, што я гэта ўжо ведаю даўно 15. Мне больш цікава чытаць пра палітыку, чым пра спорт, бо ў палітыцы больш жорсткае журы 16. Я не прайшла па Алімпіядзе БДУ. Мне не хапіла 0,33. У прыёмнай камісіі мне сказалі, што на маё месца ўзялі дзяўчынку з Ліцэю, хаця яна не праходзіла па балах. Паспачувалі. 17. Я ведаю навыкі самаабароны, але нікому ніколі не дэманстравала іх. Толькі махала кулачкамі. Навыкам навучыў дзядзька, што служыць у войску. 18. Я не люблю большасць сучасных паэтаў. Вегетарыянства чыстай вады, калі сапраўдная паэзія павінна быць мясам. Сябе адношу да веганства. 19. Знаёмая правідзіца сказала, што ў мяне будзе двое хлопчыкаў. І сказала, ад каго. Даўно, калі я была зусім дзяўчынкай. 20. Я хачу ўзяць дзіцё з інтэрната. 21. Я хачу мець сабаку. 22. Я люблю аматарскае кіно, але калі мяне пра тое, што паглядзела, то не прызнаюся. Чамусьці. 23. У кватэры люблю кухню ўвечары, калі можна пасядзець з нагамі на табурэтцы, і спальню ўначы. 24. Я баюся засынаць у грамадскіх месцах (у цягніках, напрыклад), таму пераезды мяне стамляюць. 25. Мяне некалькі разоў высаджвалі на мытні. 26. Перад сном я мару пра тое, чаго не будзе. Дзеля таго, каб нагадаць, што гэтага не будзе. 27. Я таньчу, пакуль ніхто не бачыць. 28. Я ўмею сябраваць з хлопцамі, але яны зачастую - не. 29. Я не збіраюся ісці на выпускны ва універсітэце. Мне гэта нецікава. 30. Кожны дзень гадзіну я выдзяляю на спорт. 31. У мяне мужчынскія гадзіннікі. 32. Я люблю маркоўны сок і грэйпфруты 33. Я не люблю Каляды. У гэты час сярод усяго гэтага вялікага свята я адчуваю сябе спустошанай. Ненавіжу Новы год. 34. У мяне ніколі ў жыцці не было даўгіх пазногцяў. 35. Я наркаманка: я залежу ад сну. Без доўгага сну я не магу існаваць. 36. Кожнае лета на некалькі дзён (бывае, і на тыдзень) я адпраўляюся на лецішча, дзе жыву адна і атрымліваю ад гэтага кайф. 37. Я малюю крэйдай на паперы, але не паказваю свае малюнкі 38. У свядомым узросце я ніколі не прысутнічала на вяселлі. 39. Я ніколі не была ў лазні. 40. На школьны карнавал я апранулася прастытуткай. Мне здавалася, што гэта будзе больш смешным, чым касцюм сняжынкі. 41. Мне падабаецца пах метро і пабелкі. 42. Я не люблю фатаграфавацца. Таму ў мяне мала добрых здымкаў. 43. Я адчуваю адказнасць за сярэднюю сястру. Я за яе баюся. Мне хочацца яе абараніць ад усяго таго, што з ёй зараз адбываецца, бо яна не такая, як яе аднакласніцы. 44. Я не ведаю меры ў алкаголі. Таму зараз ужываю яго вельмі і вельмі рэдка. 45. Я бязмежна люблю сваю маці, хаця раблю так, як сама лічу патрэбным. 46. Доўгі час я паліла. Зараз не палю. 47. Мне смешна, калі мяне хваляць. Мне крыўдна, калі мяне крытыкуюць. Мне страшна, калі не кажуць нічога. 48. Я збіраюся адрубаць вэлком, бо ён мне не патрэбны. 49. Я б хацела зняць кіно. У мяне шмат ідэй. 50. Я распавяла сапраўдныя факты. Першыя, што прыйшлі ў галаву."

Tags:

Dec. 6th, 2009

  • 12:35 AM
я лётаю.
Досыць складаны тыдзень выдаўся. Грала праз дзень, працавала, вучылася і выкладала штодзень. Адчуваю сябе зараз выціснутай. Уяўляю, як зараз адчуваюць сябе Віка Трэнас і Юля Новік, якія арганізавалі і правялі "Выявы-2009". Сёння было вельмі весела. Як на сцэне (спадзяюся, бо сама бачыла толькі Пашу Кузіча))), а ён - мяне)))), так і па-за сцэнай (тут дакладна, гарантую). Хочацца падзякаваць Віцы, Юлі, тым, хто там быў, і Пашы, у якога я за час падрыхтоўкі да "Выяваў" шмат чаму навучылася насамрэч.
Мой стан зараз - філе. Калі мяне пажадаюць засмажыць, я нават не рыпнуся.

ЗЫ. Маё першае дзіцячае каханне ажанілася, з чым я яго і віншую. Рада, калі ў людзей атрымліваецца быць шчаслівымі)

Dec. 2nd, 2009

  • 12:57 AM
я лётаю.
Грала і граю: у суботу (мінулую)- Бабруйск, як і ў нядзелю. Сёння - "Нальшаны". Тэма Караткевіча, думаю, на бліжэйшы год раскрыта.
Паслязаўтра - выдатная акацыя "Кнігу - дзецям". У суботу, 5 снежня, праект Вікі Трэнас і Юлі Новік "Выявы". 9 снежня - сустрэча з польскім амбасадарам.
А сёння мая першая струна салютавала ў гонар нараджэння спадара Міхала. Таму за тры хвіліны да закрыцця Цуму я стаяла ля банкамата, намагаючыся абналічыць картку, бо, як аказалася, у апошнюю гадзіну працы па картках расплочвацца нельга. І за хвіліну да планаванага "часу ікс" я набыла камплект навенькіх струн. Праўда, далёка не тых, якія хацелася. Але, думаю, што на наступным тыдні пачну рабіць рэйды па музычных крамах, падхапіўшы каго з сабой, бо ў тэхнічна-музычнай справе я поўны нуль.

А яшчэ сёння мая вучаніца, з якой займаюся толькі два з паловай тыдні і якая мае агульны бал па беларускай мове 3 (не склалася ў дзяўчынкі з мовамі, на вялікі жаль), напісала дыктант на сямёрачку. Пасля першапатковых "воук" і "каліндар" я шчаслівая. Я ёй вельмі ганаруся. Яна добра папрацавала гэтыя два тыдні і гэта цалкам яе заслуга. Не мая і не бацькоў - толькі яе. У яе сёння было свята.

Nov. 28th, 2009

  • 11:13 PM
я лётаю.
Сёння грала ў Бабруйску. Але гэта не так цікава. Цікава тое, што ў нас зноўку жыве котка. Забралі, бо ў малой пачалася алергія. Везлі ў меху, б перавозку не было часу шукаць, неяк спантанна вырашылі перавезці. Як там кажуць, "кот в мешке"?

песня*2

  • Nov. 23rd, 2009 at 12:26 AM
я лётаю.
Ніколі не думала, што пісаць песню ўдвох так цікава, але і вельмі складана. Асабліва, калі той, з кім пішаш, далёкі па стылі, па манеры, калі цяжка зразумецца, як гэта ў Пашы атрымліваецца так. Насмяяліся, панапружвалі мозг. І за 4 гадзіны з нас "вылілася" толькі секунд трыццаць музыкі. Прычым, я ніколі не спрабавала пісаць нешта, вылічваючы гармонію, праводзячы паралелі, выбіраючы і падбіраючы словы. Як ідзе, так ідзе, нават амаль не выпраўляю першы варыянт. Таму для мяне сённяшняя "чыстка" мелодыкі і тэксту была зусім дзіўная. Таму першае, да чаго трэ было звыкнуць, - манера нашай працы. Што ж, будзем вучыцца...

Nov. 22nd, 2009

  • 1:26 AM
я лётаю.
Па фрэндстужцы зразумела, што сёння, відаць, было дзіцячае еўрабачанне. А ў мяне сёння была лепшая альтэрнатыва - выдатны кватэрнік, за які хочацца падзякаваць і гаспадарам, і выступоўцам, і слухачам. Шчыра і цёпла - так, як сёння мне было.
За апошнія дні досыць стамілася, разрываючыся між Магілёўскімі - вуліцай і метро. А таксама Лошыцай, цэнтрам і Уруччам. Вучуся, працую, практыкую. Стомленасць, праўда, кампенсуецца 2 вольнымі днямі ў адзіноце - так кайф, калі на плошчы ў некалькі (ну зусім некалькі) квадратных метраў з табой побач пастаянна знаходзяцца яшчэ тры асобы. Сапраўды, няма нічога лепш як сядзець з малым святлом, чытаць кнігу і папіваць гарбатку. У такія дні пачынаеш заўважаць, што побач з табой жывуць цудоўныя людзі - суседзі, да якіх можна пайсці, і якія могуць прыйсці да цябе. Якія дадуць што паглядзець і пачастуюць. Якім можна даць што паглядзець і пачаставаць іх.
А яшчэ на гэтым тыдні быў радасны дзень, калі прыязджаў знаёмы з Утрыша. Невясёлыя навіны пра пікеты, якія і тады адбываліся, якія і зараз адбываюцца, і, галоўнае, будуць адбывацца.
Таксама не змагла не трапіць на "Лістапад". Хадзіла на "Прарок" і на "Свет вялікі, і выратаванне хаваецца за вуглом". Калі першая мне нагадала нечым "Хуліганаў зялёнай вуліцы-2", то другая - творчасць Кустурыцы. Ва ўсялякім разе, і першая, і другая стужкі атрымалі ад мяне дзесяткі.

Nov. 22nd, 2009

  • 12:46 AM
я лётаю.
Ну вось і мне пашчасціла адказаць на пытанне Budzm'ы "Як я стала беларускай". Трошкі скарэктаваны варыянт майго адказу атрымаўся, гледзячы на некаторыя словы, аднак... Вось вам:
Як я стала беларускай

Nov. 16th, 2009

  • 12:33 AM
Я шукаю...
Кожны бачыць у любым прадмеце толькі тое, што ён хоча бачыцьу гэтым прадмеце. І не больш. Тое самае адносіцца і да людзей: мы бачым іх такімі, якімі жадаем бачыць. Мы не граем у маскі і ролі. Мы проста падыгрываем адзін аднаму. А той, хто не падыгрывае, выдатна грае.

Nov. 14th, 2009

  • 7:34 PM
Я шукаю...
Падумалася, што праз год мяне ўжо тут не будзе. А я сяджу і марную час, які можна было б спусціць на будучыя ўспаміны. Толькі сёння ўсвядоміла гэта.
Як часта людзі адмаўляюцца ад будучых успамінаў!Як часта ім лянота выйсці з кватэры! Як ад гэтага трывожна і сумна...

Nov. 14th, 2009

  • 12:43 AM
я лётаю.
Прапаноўваю пятніцу перайменаваць у пІтніцу. Каб па праўдзе.

Nov. 14th, 2009

  • 12:23 AM
Я шукаю...
Крыўдна бывае, калі сяброўка, з якой доўгі час не бачыліся, тэлефануе, запрашае на сустрэчу, я нясуся, у галаве пракруччаючы, з чаго пачынаць размову, якія падзеі ўспамінаць, а якія - не... І вось я сядаю за столік у кавярні, а гэта падстава: сяброўка не цікавіцца маім жыццём. Ёй і яе спадарожніцы цікава, ці не хачу я стаць дыяментавай дырэктаркай арыфлэйму, зарабляць вялікія грошы, выглядаць модна і касметычна... Абсурдная размова.
Упэўнілася ў чарговы раз, што адзіныя плённыя суразмоўцы - мае рыбы Сушы і Тарпеда. Яны так красамоўна маўчаць і так усё разумеюць...

Nov. 13th, 2009

  • 12:09 AM
я лётаю.
Не люблю гатэлі, гасцініцы, хостэлы ў нашай краіне. Вось зараз сяджу ў цэнтры Менска, у т.зв. люксе, але бачылі б вы той люкс і той "ветлівы" персанал: калі не размаўляеш па-англійску, то робяць вялікую паслугу, засяляючы ў нумар, прынамсі, выраз твару менавіта такі. За акном Няміга і дождж, у душавой не выключаецца вада, ад тэлефізара ідуць іскры, лядоўня за некалькі хвілін замарозіла сок да люду...

Nov. 11th, 2009

  • 12:34 AM
я лётаю.
Сёння нарэшце даведалася, што будзе са школьнай практыкай, разабралася са справамі і амаль са спакойнай душой адправілася глядзець оперу. Трэба сказаць вялікі дзякуй бацькам за тое, што я яшчэ ў дзяцінстве перагледзіла амаль увесь балетны і оперны рэпертуар. Не дасядзела да канца. Маю досвед знаёмтсва з кіеўскай пастаноўкай "Цырульніка" і таксама італьянскай версіяй. І дэкарацыі, і галасы... Такое адчуванне, што спевакам трэба было проста ад-пра-ца-ць гэтыя некалькі гадзін.
Затое замест другога акту я гуляла па менскіх дворыках, патрапляла ў зусім нечаканыя месцы, бачыла, як бавіцца святлом чыгунка, падала наперад і сядзела на вельмі высокай лаўцы. І яшчэ шмат чаго.
І ўвогуле: дома вельмі прыемны пах ад незвычайнага падарунка - памаранчы з гваздзікамі)
Дзякуй))

Nov. 7th, 2009

  • 9:25 PM
я лётаю.
Апошнім часам баўлюся тым, што з войлаку раблю завушніцы, пярсцёнкі і іншыя дзявочыя ўпрыгожванні, якія ці сама нашу, ці раздорваю сяброўкам. А сёння ўпершыню зраюіла завушніцы з пластыкі. Да апошняга не верыла ў тое, што атрымаецца, аднак, выйшла здорава. Асабліва чорна-белыя "смаўжы" і жоўта-сінія "яечні"))
Таксама зрабіла кветкі. Такія, якія можна было б нанізаць на палачку і утыркнуць побач з сапраўднай кветкай.
Фота, на жаль, няма, бо здымкач застаўся ў сталіцы.

у нас няма эпідэміі (с)

  • Nov. 5th, 2009 at 12:30 AM
я лётаю.
Тэма хваробы накрыла горад.
Раней, калі ты ішоў у масцы, то на цябе глядзелі як на хворага на галаву. Цяпер, калі ты ідзеш без маскі, на цябе спачувальна глядзяць як на хворага. Будучага хворага.
І хто вам сказаў, што лепшы падарунак - кніга? Лепшы падарунак - маска! Праверана на сабе.
Хвароба з'яўляецца прычынай знікнення сяброўства. Тыя, хто яшчэ некалькі дзён назад сядзеў з табой за адной партай, цяпер адсаджваюцца, варта табе толькі кашлянуць, папярхнуўшыся печывам.
У транспарце людзі з недаверам глядзяць адзін на аднаго: а мабыць, побач з ім едзе патэнцыйна хворы чалавек?
Кожную гадзіну радыё Чуткі прыносіць новую інфармацыю: "Учора ў нышм інтэрнаце памерла дзяўчына ад свінога грыпу".
Якія каралі, якія дыяменты! Сёння я бачыла дзяўчыну з часнаком на шыі. І гэта, паверце, выглядала зразумела.
Зусім натуральна выглядае сітуацыя "Ты куды? - Трэба ў аптэку. - І мне чаго захапі!"
А як вам іняармацыя на слупе, напісаная ад рукі чорным маркерам: Прадаецца Арпетол. І кошт, завышаны ў два разы. Там, дзе павінны былі вісець тэлефоны, ніводнага няма.
Раней фразу "Не дыхай на мяне" я чула вельмі рэдка. Але я не пра такія сітуацыі. Я пра тыя, калі я абсалютна цвярозая і не "абчасночаная".

тэма тыдня

  • Nov. 4th, 2009 at 12:41 AM
я лётаю.
Так, я таксама захварэла)

Nov. 4th, 2009

  • 12:37 AM
Я шукаю...
Сёння хадзілі на прагляд "ЧУЖОЙ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ" па кнізе Адамчыка. Момант: Міцю дапытваюць польская паліцыя, маўляў, што за сшытак з вершамі, чые. На што Міця адказвае, што і ягоныя, і беларускію паэтаў. Побач са мной сядзяць дзве дзяўчыны (5 курс, беларуская філалогія). Паляк пачынае зачытваць радкі: "Толькі ў сэрцы трывожным пачую...". Пытаецца, чые - Міці ці яшчэ каго. Міця маўчыць. Дзяўчыны:
- Что-то строчки знакомые...
- Ну это Митя же написал...
- Да вроде я это где-то слышала уже...
- Да нет, вроде это Митины...

Nov. 2nd, 2009

  • 12:52 AM
Я шукаю...
Дзяды... Пах жывога і спілаванага дрэва...

тыдзень

  • Oct. 30th, 2009 at 12:49 AM
Я шукаю...
пн-Kozel
аўт-малако
ср-гарбата
чц-віскі
пт-?

Правакацыйныя пытанні ад [info]i_am_the_raven

  • Oct. 30th, 2009 at 12:46 AM
я лётаю.
І адказы на іх:
1. Якое месца ў свеце ты лічыш самым прыгожым і самым рамантычным?)
Не магу сказаць, што ёсць нейкае адно месца. Напэўна, рамантычным для мяне з'яўляецца і Заслаўе, і маленькія вулачкі за Кісялёва, і Кіеў, і Прага, і яшчэ шмат розных месцаў. Рамантыку стварае не месца, а людзі.
2. Кім павінен быць той мужчына, дзеля якога ты будзеш гатовая кінуць усё ў жыцці і збегчы на край света?
Гэты мужчына павінен быць маім каханым. А ўсе якасці, здольнасці, плюсы і мінусы - гэта другасна, калі ён будзе сапраўды маім наканаваным. І тады хоць на край, хоць за край.
3. Ці можаш ты пра сябе сказаць, што ты моцны чалавек (вядома ж маральна))?
Не, не магу. Я вельмі слабы маральна чалавек. У стрэсавых сітуацыях паводзіны мае дзіўныя: калі я адчуваю адказнасць за некага, то магу зубамі рваць, але змагацца. Калі я адчуваю, што нехта можна быць адказны за мяне, то пачынаю панікаваць. Слабы адназначна.
4. А ці шмат у цябе такіх людзей, якіх ты можаш назваць сапраўднымі сябрамі?
Не, няшмат. Ёсць людзі, якім бы я даверыла сваё жыццё. Іх некалькі. Пераважна хлопцы (дзіўна, але факт). Гэта сябры. Не блытаць з пытаннем №2.
5. Які твор з беларускай паэзіі пакінуў у цябе найбольш моцныя ўражанні?
Самыя моцныя ўражанні пакінуў на мяне твор Максіма Багдановіча, "Санет" ("Паміж пяскоў егіпецкай зямлі..."). Я пераехала ў Кіеў, пачала забываць беларускую мову, папрасіла, каб мне даслалі нешта беларускае. Сяброўка даслала гэты верш, перапісаны ад рукі. Я вярнулася на Беларусь праз тры месяцы. Вось такая гісторыя.

Калі нехта захоча падзяліцца сваімі адказамі на мае пытанні, то...)))

Latest Month

December 2009
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner